«Куды і навошта вязуць нашых дзяцей?!»
У Капыльскім раёне Мiнскай вобласцi школьнікаў масава правяраюць на каранавірус, паведамляе Радыё Свабода.
Прычына — падазрэньне на хваробу ў адной з настаўніц Доктаравіцкай сярэдняй школы. Яе шпіталізавалі больш за два тыдні таму.
— Куды і навошта вязуць нашых дзяцей?! — бацькі вучняў зьбіраюцца на школьным ганку. — Я свайго нікому не аддам, хай робяць што хочуць.
Мужчыны настроеныя рашуча. Па іх словах, школьная адміністрацыя нікому нічога не тлумачыць.
Доктаравіцкая школа — у Капыльскім раёне, тут вучацца дзеці адразу зь некалькіх суседніх вёсак. У сярэдзіне сакавіка адну з настаўніц паклалі ў раённы шпіталь. А 29 чысла, раніцай у нядзелю, па вёсцы Новыя Доктаравічы, што найбліжэй да школы, пачалі хадзіць мэдыкі і браць аналізы ва ўсіх дзяцей.
Дарослым адмаўлялі, толькі мералі тэмпэратуру.
Читайте еще
Избранное