Фотафакт. Дзясяткі чалавек чакалі Севярынца пад сценамі Акрэсціна, але яго так і не вызвалілі
Інфармацыя пра тое, што Павел сёння выйдзе на свабоду, з'явілася сёння раніцай.
Усе фоты Надзеі Бужан
Нібыта гэту інфармацыю паведамілі сёння маці і жонцы палітыка. Севярынец правёў за кратамі 45 дзён. Яго вызвалення пад сценамі Акрэсціна чакалі дзясяткі чалавек.
Аднак Севярынца так і не выпусцілі.
Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікету на Камароўцы. Яму далі 15 сутак за удзел у акцыі, яшчэ 15 сутак за заклікі. Таксама на ім было некалькі неадбытых сутак за снежаньскія акцыі пратэсту (па розных падліках гэта ад 15 да 60 сутак).
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное