Общество

Фотафакт. Беларусы правялі талаку на могілках Росы ў Вільні

Як паведаміў Франак Вячорка, яны знялі разбіты помнік пісьменніку Францішку Аляхновічу. На яго месца паставілі часовы крыж.

Усе здымкі з акаўнту ў Інстаграме Франака Вячоркі

— Францішак Аляхновіч першым апісаў жахі ГУЛАГу у сваёй аўтабіяграфічнай аповесьці «У кіпцюрох ГПУ», раней за Салжаніцына і іншых, — нагадвае Вячорка. — Пасьля ГУЛАГу Аляхновіча саветы абмянялі на Тарашкевіча — калі яны пераходзілі мост адзін насустрач аднаму. І Аляхновіч так горка-горка сказаў: «Куды ты ідзеш, Бронюсь, куды ты ідзеш?..» А ішоў Тарашкевіч у савецкую Беларусь. Яго там расстралялі.

Аляхновіча таксама расстралялі ў ягонай кватэры ў Вільні 3 сакавіка 1944 году. Ёсьць вэрсія, што менавіта чэкісты расстралялі яго за ягоную знакамітую кнігу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(12)