Як у Лідзе адкрылі помнік Гедыміну пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Урачыстае адкрыццё прайшло ў рамках святкавання Дня горада.

Фота тут і далей Паўла Белавуса

7 верасня ў Лідзе ўрачыста адкрылі помнік князю Гедыміну. Урачыстае адкрыццё прайшло ў рамках святкавання Дня горада.

Помнік быў усталяваны ў Лідзе ў жніўні гэтага года.

Скульптарамі з’яўляюцца Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Пастамент помніка абліцаваны гранітам ў колер Лідскага замка. На ім размешчаныя надпіс «Гедымін» і герб «Колюмны».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(72)