Фота дня. На Мядзельшчыне градам засыпала вуліцы, панішчыла агароды
«Зіма прыйшла ў Будслаў пасярод лета. Град памерам з яйка! Так намяло, што ледзь хату адчынілі», – расказваюць мясцовыя жыхары.
Град пачаўся сёння каля 13 гадзін. Жыхар Будслава Пётр расказаў «Рэгіянальнай газеце»:
– Зіма прыйшла ў Будслаў пасярод лета. Град памерам з яйка! Так намяло, што ледзь хату адчынілі. У гародзе ўсё пабіла, адны дудкі засталіся, лісця з дрэваў пазрывала. Цяпліцы вунь як пабіла, шкло ў людзей разбівала. Нічога ў гародзе не засталася, во якая бяда!
Фотаздымкі для «Рэгіянальнай газеты» даслаў чытач.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное