Общество

Бел-чырвона-белы «літаратурны дэмарш» у мінскім метро

Яркі флэшмоб з «Гісторыя Беларусі» і Канстытуцыяй у руках.

У сацсетках з’явілася фота дзяўчат у вагоне мінскай падземкі, апранутых у белае і чырвонае, з кнігамі ў руках. Сярод выданняў — Канстытуцыя, Гісторыя Беларусі і «Последний день диктатуры».

Instagram Радыё Свабода назваў гэта «літаратурным дэмаршам».

На падзею адрэагаваў гісторык Аляксандр Пашкевіч, рэдактар кнігі «Нацыянальнасць – беларус» (трапіла на фота ў падземцы): «Што можа быць прыемней таго, што дзяўчаты ў адзенні «палітычных колераў» чытаюць у метро ў тым ліку і кніжку, якую ты сам выдаваў, і нават быў яе рэдактарам».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(83)