Политика

Foreign Policy: Лукашэнка хоча пагуляць у старую гульню з новымі гульцамі

Гэтак лічыць Рыд Стэндыш, карэспандэнт амэрыканскага часопісу Foreign Policy.

«У абліччы гэтага штораз большага выкліку (у сувязі з ціскам Крамля на Менск падпісаць пагадненьне аб паглыбленай інтэграцыі), беларускі кіраўнік уключыў новыя зьменныя ў сваю выпрабаваную формулу стратэгічнай перастрахоўкі і ператварыў Беларусь у важную лінію фронту на тле паглыбленьня суперніцтва і ўзмацненьня канкурэнцыі паміж Расеяй, ЗША і Кітаем», цытуе Стэндыша Радыё Свабода.

Аўтар адзначае штораз большую эканамічную прысутнасьць Кітаю ў Беларусі і выразнае пацяпленьне беларускага амэрыканскіх адносін у апошнім часе як спробы Менску балянсаваць уплыў Масквы: «Для Пэкіну… Беларусь пазыцыянуе сябе як важную пускавую пляцоўку на парозе Эўразьвязу для ініцыятывы кітайскага кіраўніка Сі Цзіньпіна «Адзін пояс і адзін шлях». Кітай становіцца штораз большым патронам Беларусі, адкрыўшы крэдытная лінію на суму 15 мільярдаў даляраў і выдзеліўшы крэдыт у памеры 500 мільёнаў даляраў у мінулым месяцы пасьля таго, як аналягічны крэдыт з Масквы быў прыпынены на тле інтэграцыйных перамоваў.

Адносіны са Злучанымі Штатамі таксама пачалі адтайваць. У жніўні тагачасны дарадца нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан наведаў Беларусь, а ў верасьні Вашынгтон і Мінск абвясьцілі аб абмене амбасадарамі пасьля дзесяцігадовага перапынку ў дыпляматычных адносінах».

Ці «старая гульня з новымі гульцамі» дасьць Лукашэнку чаканыя бонусы? У гэтым кантэксьце Рыд Стэндыш цытуе Кэна Ялавіца, амбасадара ЗША ў Беларусі ў 1994-1994 гг. Ялавіц называе беларускага кіраўніка «здольным маніпулятарам», які ўмее «карыстацца стратэгічным разьмяшчэньнем Беларусі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(30)