Общество
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

Флэш-тэст «Аліварыі»: «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці»

Бровар «Аліварыя» зрабіў для наведвальнікаў свайго сайта, аматараў піва і гісторыі, флэш-тэставанку «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці».

«Заможным шляхцічам, адважным салдатам, ці вядомым шынкаром? Давай спраўдзім! — адзначаецца на сайце. — За куфлям смачнага піва ды ў добрай сяброўскай кампаніі па тваёй размове лёгка пазнаць, кім ты ёсць зараз і кім ты быў у мінулым жыцці».

Удзельнікам апытанкі (яна тут) прапануецца прайсці тры выпрабаванні. Спачатку прапануецца на ўвесь голас падрыхтаваць у дарогу каня, гукнуўшы: «Каня мне, каня».

«Вось жа даў Бог голас. На зайздрасць», — адказам на такое гуканне.

У другім выпрабаванні трэба рассмяяцца ворагу ў твар. У трэцім пытанні стваральнікі праекта хочуць высветліць, ці «прыклейваўся ты да кожнай спадніцы».

«Мужныя і смелыя заўсёды карыстаюцца поспехам у жанчын і ў зручны момант імкнуцца падкрэсліць сваю зухаватасць і маладзецкасць. Пакажы, як ты б свіснуў, убачыўшы прыгожую жанчыну, што праходзіла міма вашай дружнай кампаніі».

Чарговае выпрабаванне: як доўга ты можаш працягнуць гук без перапынку? Наступным разам табе трэба паказаць, як ты здольны здзьмухаваць піўную пену.

Ну і ў апошні неабходны крок, каб высветліць, кім жа ты быў — гэта тэст на шчодрасць. Для гэтага трэба «голасна грымнуць»: «Піва ўсім за мой кошт».

Ёсць прыклады, як праходзіць гэтыя выпрабаванні, якія з іроніяй агучыў лідар гурта «Палац» Алег Хаменка.

У любым выпадку праходжанне гэтай тэставанкі дасць мноства пазітыўных эмоцый. Тэст будзе пазітыўна ўспрыняты не толькі аматарамі піва, але і гісторыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)