Политика

Флэш-моб: У цэнтры Мінска чыталі незалежную прэсу

Учора а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа ў Мінску дэмакратычная моладзь правяла флэш-моб. З нагоды Сусветнага дня свабоды друку моладзевыя актывісты дэманстратыўна чыталі назалежныя газеты. Супрацоўнікі міліцыі назіралі за імі і здымалі ўсё гэта на камеру.

Як паведамляе Радыё Свабода, сябры розных дэмакратычных груповак сабраліся ў цэнтры Мінска. Яны разгарнулі газеты, сярод якіх былі "Народная воля", "Наша Ніва" і іншыя і дэманстратыўна іх чыталі. Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымалі, але міліцэйскі аператар усіх зняў на камеру.

Падобныя акцыі актывісты зладзілі яшчэ ў некалькіх цэнтральных месцах сталіцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)