Политика
Аляксандр Буракоў, ”Радыё Рацыя”

Фінькевіча перавялі ў камеру-“асуджанку”

Самы малады беларускі палітвязень Артур Фінькевіч ад 26 снежня знаходзіцца ў камеры №1 Магілёўскай следчай турмы. Адбылося тое, чаго больш за ўсё баяліся праваабаронцы – хлопца перавялі ў камеру-“асуджанку”, дзе чакаюць этапавання ў калонію.

Зараз у камеры сядзяць адразу 18 чалавек. Нараў хапае на ўсіх, але збудаваныя яны ў тры ярусы ды займаюць палову пакою. Пра гэта Артур здолеў паведаміць сваім магілёўскім сябрам у апошніх некалькіх лістах.

Сам палітвязень спіць на другім ярусе. Але калі кладзецца, то верхні ярус нараў навісае на адлегласці менш за 20 см ад твару. Акрамя таго, Артур паведамляе, што апошнім часам у яго з’явіліся праблемы са зрокам з-за недахопу святла ўвечары. Пры гэтым не спыняецца ціск з боку адміністрацыі Магілёўскай турмы № 4, каб ён напісаў заяву на дабраахвотны перавод у калонію. Міліцыянты робяць усё, каб асуджаны захацеў сам паехаць на “зону”, абяцаюць, што там умовы ўтрымання будуць значна лепшыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)