Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Фінькевіч стане будаўніком

Палітвязьня Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” за палітычныя графіці, пераводзяць на іншае месца працы. Сёньня Артур наведае будаўнічае ўпраўленьне № 53, аб’екты якога знаходзяцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці.

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артур Фінькевіч ад 29 чэрвеня 2006 году адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры. Ён да ўчорашняга дня працаваў у дзіцячым садку вартаўніком. Артур лічыць, што прычынай пераводу на іншае месца працы стаў тэлерэпартаж на БТ, які дэманстраваўся на мінулым тыдні.

“Выклікаў на размову Кучкоў. Ён казаў мне, што бачыў па БТ у “Панараме” пра мяне. Казаў, што ў садочку я больш працаваць ня буду, бо я дэбашыр і гэтак далей... Паведаміў, што я хутчэй за ўсё буду працаваць у Шклове, будаваць папяровую фабрыку. Мне дадуць накіраваньне на мэдычную камісію, якую я павінен прайсьці. Пасьля гэтага яны вырашаць на які аб’ект мяне накіруюць”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)