Общество

Фільм пра палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі

Паўгода таму, 21 траўня, стала вядома, што ў Вітольда Ашурка спынілася сэрца. Радыё Свабода прадстаўляе дакумэнтальны відэапраект пра жыцьцё і сьмерць актывіста і палітыка зь Бярозаўкі.

Пра Вітольда Ашурка расказвае маці Алена Міронаўна, брат Андрэй Ашурак, сябры і паплечнікі Сяргей Пантус, Юрась Дзяшук, Вольга Быкоўская. Яны ўспамінаюць, якім быў маленькі Вітольд, як ён хадзіў у сплавы па Нёмане; як стаў тым, кім стаў.

Вітольд Ашурак — будаўнік і майстар тату, які ня меў вышэйшай адукацыі. У 2010 годзе ён прыйшоў у палітыку. Вырашаў экалягічныя пытаньні ў сваім рэгіёне, неаднаразова ўдзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах, ушаноўваў месцы паўстаньня 1863-1864 гадоў.

Стаў лідэрам пратэстаў у Лідзе ў 2020 годзе. Атрымаў 5 гадоў зьняволеньня пасьля пасьлявыбарных акцый. Загінуў у шклоўскай калёніі. Цела сваякам выдалі зь перабінтаванай да носу галавой. Сваякі дагэтуль ня ведаюць, чаму і пры якіх абставінах памёр Вітольд. Яны сумняваюцца нават у даце ягонай сьмерці.

Вітольд Ашурак пражыў 50 гадоў. Пахаваны на бярозаўскіх могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)