Общество

Фігурант справы «патрыётаў» Міхалькоў адпушчаны на свабоду

Ён з’яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Як стала вядома ПЦ «Вясна», кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку «патрыётаў». 

Ён быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.

Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Міхалькоў з’яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Феномен бабруйскага клуба «Патрыёт»

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі «Белы легіён», і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч. 

Нагадаем, што 29 красавіка з СІЗА-1 быў вызвалены сын Міхалькова Ян.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)