Фернанда Таварэс

Браззільская супермадэль Фернанда Таварэс ужо ў 9 год дэманстравала адзенне на мясцовых паказах мод, а ў 13 выйграла конкурс "Elite Look of the Year." У 17 яна ўжо красавалася на вокладках вядомых часопісаў Marie Claire, Vogue і прадстаўляла такія маркі, як Versace, Valentino, Armani.

Сёння Фернанда падпісвае кантракты на мільёны долараў. Паралельна яна працуе ві-джэем на бразільскім МТV. Каб падтрымліваць сябе ў форме мадэль бегае трусцой і плавае. А яшчэ Фернанда Таварэс — актыўная праціўніца меху і добрая сяброўка супермадэлі Жызэль Бюндхен.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)