Общество

Фатографа «Нашай Нівы» арыштавалi на 7 сутак

20-гадовая Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Там фотрэпарцёр будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі.

Фота Ягор Марціновіч

Як паведамляе Наша Нiва, тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

21 снежня Шуру Піліповіч-Сушчыц забралі на Акрэсціна.

Як адзначае галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, каб трапіць на суткі, дзяўчыне давялося выклікаць таксі і адвезці ў ізалятар свайго участковага: «Відаць, усе міліцэйскія бусы занятыя маніторынгам мяцежных раёнаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(10)