Фашыстоўскія пасланьні гомельцам прыходзілі з кампутара Акадэміі навук

На сайты дэмакратычных арганізацыяў Гомельшчыны трапляюць часамі паведамленьні фашыстоўскага зьместу. Нядаўна адміністратары незарэгістраванага моладзевага цэнтру «Гарт» высьветлілі, што адна з крыніцаў гэткіх пасланьняў знаходзіцца ў сетцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адмысловы сэрвіс у інтэрнэце дазваляе вызначыць нават канкрэтны кампутар, зь якога дасылаюцца паведамленьні. «Вінаваты» ў гэтым г.зв. ІР-адрас, які зьяўляецца своеасаблівым асабістым нумарам.

— ІР-адрас унікальны або для канкрэтнага кампутара, або для ўсёй кампутарнай сеткі, — патлумачыў адміністратар www.hart.3dway.org — У выпадку аднаго кампутара можна пра гэты адрас думаць, як пра нумар дому-асабняка. А ў выпадку сеткі — гэта быццам нумар шматкватэрнага жылішча.

Доўгі час адміністратары сайту «Гарта» проста выдалялі з гасьцявой кнігі паведамленьні скіраваныя на распальвальваньне рэлігійнай і нацыянальнай варажнечы. Адзін з апошніх заклікаў меў збольшага такі зьмест: «Не забывайце, спадары амэрыканскія прыхлябацелі, што вас жыдоўскія падачкі ня выратуюць. Гэты час не за гарамі. Слава Расеі!»

Гэтым разам праграмісты высьветлілі, адкуль прыйшло паведамленьне.

— Мяркуючы па ІР-адрасе, зь якога выходзіў у інтэрнэт аўтар паведамленьня ў гасьцявой кнізе сайту Гарта, паведамленьне выйшла з кампутара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)