«Фарс пагарэлага тэатру»
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк зрабіў заяву з нагоды выбараў у Палату Прадстаўнікоў.
«Пяць дзён антыпраўнага «папярэдняга» галасаваньня паказалі рэжым ва ўсёй яго родавай мярзоце. Наша партыя (КХП-БНФ) вызначыла ў розных месцах Беларусі па некалькі ўчасткаў для кантрольнага назіраньня за рэжымным ашуканствам і 26 выбарчых участкаў па Менску ва ўсіх акругах. Спарадычным агульным аглядам намі ахопленыя ўсе ўчасткі ў сталіцы», кажа Зянон Пазьняк.
Лідэр КХП БНФ адзначае, што «На ўчарашні дзень (субота) агульная карціна такая. На «папярэдняе» галасаваньне галасаваць зьявілася вельмі мала людзей. Прыходзілі толькі вельмі старыя пэнсіянэры плюс моладзь з інтэрнатаў, якую прымусілі галасаваць пад пагрозай высяленьня, звальненьня альбо выключэньня з вучобы. Па першых нашых падліках у Менску прынялі ўдзел ў папярэднім галасаваньні (прымусілі прагаласаваць) агулам прыблізна каля 9-10% выбаршчыкаў. (Па нашых участках ад 5 да 15%). Зьвесткі ўдакладняюцца».
Паводле Зянона Пазьняка, «паўсюдна адбываецца афіцыйнае завышэньне колькасьці прагаласаваных у сярэднім у два-чатыры разы. Паводзіны нашых назіральнікаў (інструкцыі, якія ім дадзеныя) выключаюць заўвагі і прэтэнзіі з боку камісіяў. Агрэсія рэжымных выканаўцаў супраць назіральнікаў у гэтых умовах набыла іншыя формы – найперш паклёпу і нагавору. Тэхналёгія гэбісцкай подласьці тут для іх традыцыйная. На назіральніка пішуць паклёпніцкі ліст у камісію аб прыдуманым парушэньні. Кіраўнік камісіі тут жа выдаляе назіральніка з участка. Пакуль назіральнік будзе зьвяртацца ў пракуратуру ды суд, галасаваньне скончыцца. І тады ўжо рацыя назіральніка ня мае значэньня. Але мы і на такія дзеяньні прадугледзелі контрамеры. 23 верасьня глядзім сумны працяг рэжымнага фарсу пагарэлага тэатра», падсумоўвае лідэр КХП БНФ.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное