Общество
Руслан Кулевіч, Твой стыль

Фанаты «Нёмана» ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча

Пачатак сезону, а фанаты «Нёмана» зноў здзіўляюць грамадскасць. На гэты раз гарадзенцы правялі акцыю ў памяць аб народным паэце Беларусі Ніле Гілевічы.

На працягу матча «Нёман» - «Граніт», фанаты некалькі разоў спявалі песню на словы народнага паэта Беларусі «А я лягу прылягу», а таксама правялі хвіліну маўчання.

- Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч - быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча «А я лягу прылягу». Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра, - распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.

Таксама на матчы фанаты «Нёмана» правялі цікавы пефоманс з жоўтай падводнай лодкай.

Нагадаем, фанаты «Нёмана» ужо не першы раз ўспаміналі народных паэтаў Беларусі. У канцы мінулага года, яны ушанавалi Янку Купалу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)