Фанаты гурту «Ляпіс Трубяцкі» правялі флэш-моб

2 красавіка фанаты гурту «Ляпіс Трубяцкі» сабраліся каля менскага клубу «Рэактар». Яны здалі квіткі на скасаваны канцэрт, а таксама прасьпявалі некалькі песьняў улюбёнага гурту. Такім чынам удзельнікі акцыі выказалі салідарнасьць з музыкамі.

«Ляпіс Трубяцкі» плянаваў адыграць канцэрты ў «Рэактары» 1 і 2 красавіка. 28 сакавіка стала вядома, што выступы скасаваныя.

Гурт уваходзіць у «чорны сьпіс».

У сьпіс уключана прыкладна 30 дзеячаў мастацтва і культуры і 15 калектываў, якія забаронена згадваць у афіцыйных беларускіх СМІ.

Фігуранты сьпісу выказваліся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і патрабавалі вызваленьня палітвязьняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)