ЭЗ прыняў канчатковае рашэньне адмяніць гандлёвыя прэфэрэнцыі для Беларусі

Пытаньне ўвядзеньня Эўразьвязам эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі вырашанае. Такое рашэньне будзе прынята 20 сьнежня Радай міністраў Эўразьвязу, гэтым разам без дыскусіі. Гэта мае быць пакараньне за парушэньне ў Беларусі міжнародных стандартаў працы. Увядзеньне эканамічных санкцыяў запрапанавала Эўрапейская камісія, якая хоча пазбавіць Менск прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам.

Пачаткова супраць прыняцьця такога рашэньня выступілі Польшча, Летува й Эстонія. Гэтыя краіны аргумэнтавалі, што павялічэньне мыта на беларускія тавары не паўплывае на перамены ў Беларусі, а замест пашкодзіць рэжыму, пашкодзіць грамадзтву. Аднак супраціву 3 сталіцаў не хапіла, каб заблякаваць рашэньне.

Пасьля яго прыняцьця, мыта будзе павялічана цягам 6 месяцаў. Да гэтай пары толькі адна краіна была пазбаўлена прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам - Бірма, 9 гадоў таму. Беларусь будзе першай эўрапейскай краінай, якую закрануць санкцыі такога тыпу.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)