Эвеліна Папантоніў

Перамагчы ў конкурсе “Міс Сусвет-2001” грэчаскай прыгажуні Эвеліне Папантоніў не дазволіла праверка на эрудыцыю, якую наладзілі арганізатры мерапрыемства. Не тое, што дзяўчына не выйшла розумам, проста, як высветлілася, грэчанка вельмі дрэнна ведае англійскую мову. У выніку Папантоніў стала толькі другой, што для пачынаючай мадэлі — таксама нядрэнны рэзультат.

Вядома, што да таго, як падацца на подыум, прыгажуня паспела асвоіць працу бармэна і афіцыянткі і атрымаць дыплом па выяўленчым мастацтве і дызайну інтэр’ера. Эвеліна захапляецца скульптурай, маляваннем, фатаграфіяй і... мільярдэрамі. У прыватнасці, індыйскім мільярдэрам Абхішэкам Верма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)