Ева Хенгер

Былая “Міс Венгрыя” Ева Хенгер набыла папулярнасць пасля таго, як стала здымацца ў фільмах для дарослых. З таго часу СМІ ўважліва сочаць за прыгажуняй, ды яна і сама падкідвае ім працы. Пару гадоў таму Ева паабяцала публічна распрануцца, калі яе любімая футбольная каманда “Тарына” заваюе пуцёўку ў серыю А. Тады ажыццявіць задуманае так і не ўдалося, затое хутка яна прадэманстравала свае аголеныя формы на трыбунах падчас валейбольнага матчу — каб прыцягнуць увагу да жаночага клуба “Палерма”, спонсарам якога яна з’яўляецца. А нядаўна актрыса зноў дала падставу для размоў: яна пачала песенную кар’еру. Яе галоўны хіт у стылі тэхна называецца “Страчанае каханне”.

Іншыя фота Евы Хенгер.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)