Эва Мэндэс

Прыгажуня з кубінскімі каранямі Эва Мэндэс ніколі не збіралася быць актрысай, яна вучылася на маркетолага, марыла стаць дызайнерам, і таму вельмі здзівілася, калі яе запрасіў да сябе галівудскі агент. Справа ў тым, што некалі Эва пазіравала свайму суседу-фатографу, той жа, шукаючы сабе работу, паказаў агентам фотаздымкі, на якіх і была адлюстравана Эва. У выніку, працу атрымала менавіта яна.

На пачатку Эва Мэндэс здымалася ў кліпах гурта Aerosmith і Уіла Сміта, серыялах “Смяротная бойка і “Хуткая дапамога”. Пасля надышла чарга і вялікага кіно: “Гарадскія легенды-2”, “Фарсаж-2”, “Аднойчы ў Мексіцы”. Спадарыня Мэндэс ніколі не цуралася сцэн у ложку. Аднак яна прызнаецца, што часам адчувае сябе ў любоўных эпізодах з мужчынамі неяк няўтульна. “Рабіць тое ж самае з дзяўчынамі — зусім іншая справа”, — адзначае Эва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)