Ева Лангорыя

Амерыканская актрыса Ева Лангорыя была прызнана часопісам Maxim самай сексуальнай жанчынай мінулага года. Зорка папулярнага ў Штатах серыялу “Адчайныя хатнія гаспадыні” перамагае ў апытанні чытачоў выдання ўжо другі год запар. Народная любоў да актрысы і сапраўды не ведае межаў. Варта было Еве неяк заявіць у інтэрв’ю, што падчас заняткаў сексам яна часам карыстаецца вібратарам, і прыхільнікі літаральна завалілі яе гэтымі інтымнымі аксесуарамі.

Ці спатрэбяцца яны актрысе ў далейшым сямейным жыцці, пакажа час. Пакуль жа думкі прыгажуні занятыя выключна падрыхтоўкай да вяселля — у снежні бойфрэнд Евы баскетбаліст Тоні Паркер прапанаваў актрысе сваю руку і сэрца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)