Еўрасаюз устрывожаны апошнімі арыштамі апазіцыянераў

Камісар па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр заявіла, што ўстрывожаная арыштамі і затрыманнямі некалькіх сяброў беларускай дэмакратычнай апазіцыі напрацягу апошніх дзён, у тым ліку Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна. "Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто затрыманы па палітычных матывах", — заявіла Ферэра-Вальднэр.

Па яе словах, "трэба памятаць, што палітычна матываваныя арышты супярэчаць прапанове ЕС Беларусі аб поўным партнерстве ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, як гэта ясна выкладзена ў дакуменце "Што ЕС можа даць Беларусі", які быў апублікаваны ў мінулым лістападзе. Дзейснасць прапановы ЕС залежыць ад крокаў Беларусі да дэмакратыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку да неад'емнага права народу Беларусі на свабоду выказвання".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)