Политика

Эўрапарлямэнтары: настаў час зноў увесьці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

31 дэпутат Эўрапарлямэнту — прадстаўнікі розных яго фракцыяў — зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаваў – удзельніц Эўразьвязу перагледзець рашэньне 2016 году аб зьняцьці санкцыяў з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў, піша Радыё Свабода.

31 дэпутат Эўрапарлямэнту — прадстаўнікі розных яго фракцыяў — зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаваў – удзельніц Эўразьвязу перагледзець рашэньне 2016 году аб зьняцьці санкцыяў з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў.

Ліст парлямэнтароў «Аб зьняволеньні палітычнай апазыцыі ў Беларусі» адрасаваны старшыні Эўрапейскай камісіі Урсулі фон дэр Ляен, старшыні Эўрапейскай рады Шарлю Мішэлю і вярхоўнаму прадстаўніку Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпу Барэлю.

У ім гаворыцца:

«Улады Беларусі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Лукашэнкі апошнім часам ўзмацнілі наступ на дэмакратычныя правы ў краіне напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 жніўня. Яны зьнявольваюць кандыдатаў у прэзыдэнты, прадстаўнікоў апазыцыі і звычайных грамадзян падчас пікетаў для збору подпісаў. Шырока паведамляецца таксама пра арышты журналістаў і блогераў.

Гэтыя адвольныя арышты справядліва выклікаюць асуджэньне ва ўсім сьвеце. Мы, што ніжэй падпісаліся, былі рады бачыць, што Эўрапейская служба вонкавых сувязяў і Эўрапейская Камісія занялі цьвёрдую пазыцыю супраць гэтага. Аднак, як заўсёды, дзеяньні тут гучнейшыя за словы.

Па меры набліжэньня да прэзыдэнцкіх выбараў гэты крок выглядае важным як ніколі. Адсутнасьць захадаў у барацьбе з пандэміяй у краіне выявіла некампэтэнтнасьць кіраваньня Лукашэнкі перад большасьцю насельніцтва.

У 2016 годзе Рада прыняла рашэньне аб зьняцьці санкцый з 170 прыватных асобаў і трох кампаніяў у Беларусі. Улічваючы апошнія падзеі, мы мусім перагледзець гэтае рашэньне. Таму мы заклікаем вас перагледзець і пашырыць сьпіс санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў, датычных да абмежаваньня правоў чалавека і дэмакратыі падчас гэтай выбарчай кампаніі.

У гэтым кантэксьце мы таксама нагадваем пра важнасьць так званага акту Магніцкага на ўзроўні ЭЗ, як гэта выказала большасьць Эўрапарлямэнту ў сваёй рэзалюцыі ад 14 сакавіка 2019 году. Гэта было б вельмі важным інструмэнтам у распараджэньні ЭЗ для таго, каб утрымаць сусьветнае лідэрства ў адстойваньні правоў чалавека. Мы заклікаем Эўракамісію, Эўрапейскую службу вонкавых сувязяў і дзяржавы-ўдзельніцы актывізаваць свае намаганьні і як найхутчэй завяршыць стварэньне такога рэжыму санкцыяў».

На чале падпісантаў — дэпутаты Карын Карлсбру (Швэцыя) і Пятрас Аўштравічус (Літва). Ліст падпісаў 31 дэпутат, яны прадстаўляюць усе парлямэнцкія групы, апрача правапапулісцкай эўраскептычнай «Ідэнтычнасьць і дэмакратыя».лее близкой к нам стране. Латвия и Эстония - больше фоном.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(64)