Политика

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі

Еўрадэпутаты выказаліся за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку адмовы афіцыйнага Мінску ад дэмакратычных пераўтварэнняў. Гэтае рашэнне было прынятае па выніках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Мінск.

Эўрадэпутаты патрабуюць, каб улады ў Менску прызналі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, згадзіліся на дзейнасць арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека, ды вызвалілі ўсіх палітычных вязняў. Апрача таго, яны патрабуюць, каб афіцыйныя ўлады загарантавалі законны ход выбараў у мясцовыя ўлады.

Як перадае «Польскае Радыё», кіраўнік групы Эўрапарлямэнту па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч лічыць, што любая дапамога, як эканамічная, так і фінансавая павінна быць узалежненая ад выкананьня Менскам згаданых патрабаваньняў.

– На канец, калі беларускіх уладаў ня можна пераканаць аргумэнтамі, магчыма, трэба будзе выкарыстаць канчатковы інструмэнт у выглядзе санкцыяў. Найбольш балючымі былі б эканамічныя абмежаваньні, бо беларускі ўрад патрабуе грошай. Беларусы зацікаўленыя ў новых крэдытах ці ў экспарце малочных прадуктаў. Яны таксама маюць свае інтарэсы на Захадзе, – заявіў эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч.

Да гэтай пары эўрапейская супольнасьць устрымлівалася з рашэньнем наконт прымяненьня санкцыяў, паясьняючы, што яны перш за ўсё закрануць грамадзтва, а не беларускія ўлады. Таму пакуль гаворка ідзе выключна пра магчымае ўвядзеньне дыпляматычных санкцыяў, у прыватнасьці, забароны на ўезд на тэрыторыю супольнасьці прадстаўнікам рэжыму Лукашэнкі.

У сваю чаргу праект рапарту, які быў агучаны 4 сакавiка, павінен быць прыняты на будучым тыдні лідэрамі найбуйнейшых палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту, а пазьней стаць падставай для падрыхтоўкі рэзалюцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)