Лица

Этна-гурт Vuraj прэзэнтаваў новы самотнік «Сьвяты вечар»

«Гэта наш сьвяточны падарунак, нам вельмі хацелася перадаць усю магію і казачнасьць гэтага сьпеву», – расказаў вакаліст гурта Сяржук Доўгушаў.

Зімовыя сьвяты цудадзейным чынам уплываюць на гурт Vuraj. У сьнежні яны прэзэнтавалі новы міні-альбом «Шэсьць загадок», пад Новы год зрабілі фантастычную вэрсію песьні «Шчодры вэчор» разам з CherryVata, а ў ноч на Раство, 7 студзеня, прэзэнтавалі на партале «Тузін Гітоў» новы самотнік.

Запіс песьні адбыўся ў Берасьці напярэданні Новага году з 29-31 сьнежня, гукарэжысэрам быў Андрэй Багданаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)