В мире

Эстонія ня будзе прызначаць амбасадара ў Беларусі: «Гэта стала б маўклівым прызнаньнем прэзыдэнцтва Лукашэнкі»

Пра такое рашэнне паведамляе эстонскі інфармацыйны партал ERR, спасылаючыся на міністарку замежных спраў Эстоніі Эву-Марыю Ліймэтс, адзначае Радыё Свабода.

У артыкуле для газеты Eesti Päevaleht Ліймэтс напісала, што прызначэньне амбасадара Эстоніі ў Беларусі «было б недарэчным, бо ні Эстонія, ні ЭЗ не прызнаюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні мінулага году, якія суправаджаліся масавымі фальсыфікацыямі».

У выніку дыплямат Яак Ленсмэнт, якога эстонская прэзыдэнтка Кэрсьці Кальюлайд ужо прызначыла ў пачатку ліпеня, так і не паедзе ў Менск, каб заняць гэтую пасаду.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)