Эстэла Уорэн

Канадка Эстэла Уорэн трапіла на подыум літаральна з басейна. 12-гадовай дзяўчынкай яна пераехала ў Таронта, каб трэніравацца ў нацыянальнай зборнай па сінхронным плаванні. Спачатку мадэльны бізнес быў для Эстэлы толькі захапленнем, але ў 17 год перад ёй паўстаў выбар: рыхтавацца да Алімпіяды-96 у Атланцe ці станавіцца прафесійнай мадэллю. Яна абрала моду.

І усё ж Уорэн хутчэй ведаюць як кінаактрысу. Яна здымалася ў “Смяротнай зброі-3”, “На лініі агню”, “Гоншчыкі”, “Планета малпаў”, за якую, праўда, атрымала “Залатую маліну” як горшая актрыса другога плану.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)