Эсці Мамо

Ізраільская мадэль Эсці Мамо нарадзілася ў маленькай эфіопскай вёсачцы Чыла. На Зямлю Абетаваную яе сям’я перабралася, ратуючыся ад голаду, калі Эсці было 9 год. Яшчэ падлеткам прыгажуня скалаціла танцавальную групу з цемнаскурых дзяўчат Mango і выступала з ёй на шматлікіх міжнародных фестывалях. На жвавую даўганогую дзяўчынку адразу ж звярнулі ўвагу прадстаўнікі мадэльных агенцтваў, хаця сама Эсці наадрэз адмаўлялася ад гэтых прапаноў. І ўсё ж пасля заканчэння школы яна падалася ў мадэльны бізнес, дзе і зараз выдатна сябе пачувае, хоць і спрабуе час ад часу свае сілы ў кінематографе.

Летась ізраільскі мужчынскі часопіс назваў шакаладную прыгажуню ў ліку ста самых сексуальных жанчын.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)