Эрыксан меў справу з плюшавымі мядзьведзікамі яшчэ ў 2006 годзе (відэа)

У 2006 годзе былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан агучыў ролю антыквара, які прадаў плюшавага мядзьведзіка швэдзкаму маладзёну.

Гаворка ідзе пра фільм швэдзка-фінскай вытворчасьці «Маленькая калядная казка» (En Liten julsaga), прадубляваны на беларускую мову з ініцыятывы Стэфана Эрыксана і прадстаўніцтва Швэцыі ў Беларусі.

//www.youtube.com/v/GCq_mGjOqaU?version=3&hl=ru_RU

Маленькая калядная казка ​​Сюжэт наступны. Маленькая дзяўчынка Іна

згубіла сваю улюбёную цацку медзьведзянятка Ну-Ну. Цацка трапляе ў розныя рукі, вандруе па ўсёй краіне і абсалютна выпадкова напярэдадні Калядаў вяртаецца да Іны…

Агучкай займаўся Франак Вячорка з ініцыятывай «Беларускі Гальфстрым». У агучваньні прынялі ўдзел шоўмэн Аляксандар Памідораў, журналіст «Свабоды» Ягор Маёрчык, акторы Юрый Баранаў, Жэня Жуковіч, Сяргей Патаранскі. Галоўную гераіню сыграла 8-гадовая Ружана Вячорка.

Сам Стэфан Эрыксан агучыў па-беларуску гандляра ў антыкварнай краме, да якога трапляе згублены мядзьведзік.