Элізабэта Грэгарачы

Званне “сэкс-скандалісткі” замацавалася за італьянскай актрысай і тэлевядучай Элізабэтай Грэгарачы пасля апублікавання звестак пра яе сувязь з адным з высокіх прадстаўнікоў італьянскага парламента Сальваторэ Саціле. Пра падрабязнасці іх сэксуальных адносін Элізабэта спачатку сама распавяла журналістам, аднак потым цалкам адмовілася ад сваіх слоў. Тым не менш яе кар’еры тэлевядучай гэтая гісторыя ніколькі не перашкодзіла. Наадварот, Элізабэту пачалі актыўна запрашаць у розныя праграмы, на інтэрв’ю і здымкі ў папулярныя часопісы і рэкламу.

Не перашкодзіў сэксуальны скандал і асабістаму жыццю прыгажуні. Зараз яна актыўна сустракаецца з уладальнікам каманды “Рэно” ў аўтагонках “Формула-1” Флавіа Брыаторэ, які, дарэчы, на 31 год старэйшы за сваю абранніцу. Пара ўжо запланавала вяселле на наступны год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)