Элізабэт Хэрлі

Маці Элізабэт Хэрлі, гледзячы на сваю маленькую хударлявую дачку, была проста ўпэўненая, што тую чакае слава балерыны. Сама ж дзяўчынка толькі і марыла, каб яе выгналі з ненавіснай балетнай школы — ела за траіх, каб патаўсцець, фарбавала валасы ў ружовы колер і нават уставіла кальцо ў нос... Але дарэмна. Магчыма, яна так і стала б самай экстравагантнай балерынай у свеце, калі б нечакана за нейкія паўгода не вырасла ажно на 20 см, паправіўшыся на 20 кг. І калі раней Элізабэт, каб надаць свайму целу хоць нейкія жаночыя абрысы, падкладала ў бюстгалар і кішэні джынсаў скручаныя шкарпэткі, то з цяперашнім формамі кар'ера балерыны ёй дакладна не пагражала.

Затое з вялікім задавальненнем перад Хэрлі расчыніў свае дзверы кінематограф. Пасля некалькіх фільмаў на радзіме, у Англіі, актрыса неўзабаве перабралася ў Галівуд, дзе хутка стала вядомая ўсім яшчэ і як любімая жанчына Хью Гранта. Іх 13-гадовы раман быў ледзь не самым працяглым у гісторы галівудскіх пар. Нават калі яны разышліся, то захавалі цёплыя адносіны. Хью Гран нават прапанаваў усынавіць яе сына, якога не прызнаў былы бойфрэнд актрысы прадусар Сцівен Бінг.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)