Элізабет Каналіс

У італьянскай фотамадэлі Элізабет Каналіс дзве страсці — здымкі ў аголеным выглядзе і футбалісты. Прычым адно другому вельмі перашкаджае. Былы сябар мадэлі форвард зборнай Італіі Крысціян В’еры так і не змог дараваць сваёй сяброўцы шакіруючых фотаздымкаў на вокладках мужчынскіх часопісаў. Так на аднаго каханка ў Элізабет стала менш. Але ненадоўга. Хутка Каналіс знайшла суцяшэнне ў абдымках футбаліста “Чэлсі” афрыканца Дзідз’е Дрогба. І зноў няўдача. Гэта засмуціла б каго заўгодна, але не Элізабет. Пасля некалькіх месяцаў адпачынку яна зноў “вярнулася ў футбол”. На італьянскім тэлебачанні мадэль будзе весці перадачу, прысвечаную гэтаму віду спорта. Можна не сумнявацца, што цяпер Элізабет будзе лягчэй сумясціць абедзве свае жарсці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)