Эліша Катберт


З сямі год канадка Эліша Катберт удзельнічала ў паказах мод, дэманструючы дзіцячае адзенне. Толькі вось кар’ера мадэлі, як пазней высветлілася, дзяўчынцы не свяціла — вырасці вышэй за 1 м 63 см Эліша не здолела.

Перш чым стаць актрысай, спадарыня Катберт тры гады вяла на тэлебачанні папулярную дзіцячую праграму, у якой юную тэлезорку заўважыла першая ледзі Хілары Клінтан і нават запрасіла на сустрэчу ў Белы Дом. Ужо ў 17 год Эліша Катберт мела ў сваёй капілцы прэмію “Геміні” (канадскі аналаг “Эммі”) за лепшую жаночую ролю (Lucky girl). Неўзабаве, надышоў час пакараць і Галівуд.

Апошнія гады хадзілі чуткі пра раман Элішы Катберт з акцёрам Джасцінам Цімберлейкам. Але, як высветлілася, актрыса насамрэч сустракалася з яго лепшым сябрам і асабістым асістэнтам Трэйсам Айала — нядаўна ён прапанаваў Элішы сваю руку і сэрца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)