В мире

Алег Новікаў, Новы час

«Элегантныя перамогі». Як у ЗША фальсіфікавалі выбары

Якой бы ідэальнай і дэмакратычнай ні была выбарчая сістэма, ёй не пазбегнуць спробаў фальсіфікацый. Прайшлі праз гэты вопыт і ЗША, дзе сёння абіраюць прэзідэнта.

Першыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША былі праведзеныя ў лютым 1789 года, калі Калегія дэлегатаў аднагалосна абрала Джорджа Вашынгтона прэзідэнтам.

Вашынгтон зноў перамог у 1792 годзе. Ні тыя, ні іншыя выбары не выклікалі спрэчак з-за моцнай папулярнасці Вашынгтона. Усім здавалася, што выкладзены ў Канстытуцыі выбарчы працэс пайшоў так, як і задумвалі бацькі-заснавальнікі ЗША.

На самай справе, нават у Вашынгтона быў шкілет у шафе. Яшчэ ў часы, калі Амерыка была калоніяй, ён быў абраны ў заканадаўчы орган Вірджыніі шмат у чым дзякуючы подкупу электарату алкаголем.

Агулам будучы першы прэзідэнт ЗША праставіў выбаршчыкам прыкладна 160 галонаў (каля 800 літраў) рому і віскі, што забяспечыла яму першы мандат дэпутата.

З сыходам аўтарытэтнага Вашынгтона з палітыкі ўсё змянілася. Цяпер на палітычную арэну выходзілі кандыдаты з адносна роўным рэйтынгам. Кураж супрацьстаяння ўзмацніла з’яўленне палітычных партый, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны і сацыяльныя групы ды навязвалі грамадству супярэчлівыя пазіцыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.5(11)