Политика
Генадзь Косараў, “Заўтра тваёй краіны”

Экспэрты: Беларусі ня вернуць статус “спэцыяльна запрошанага”

15 красавіка ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы будзе прадстаўлены даклад аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя ў Беларусі Хрыстаса Пургурыдэса. А тым часам галава расейскае дэлегацыі ў ПАРЭ Канстанцін Касачоў выказаў намер дабівацца вяртаньня Беларусі статуса “спэцыяльна запрошанага”.

Ці магчыма гэта ў сёньняшніх умовах, разважаюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.

Палітоляг Андрэй Казакевіч лічыць, што заявы расейскага боку пра намер дабівацца для Беларусі вяртаньня статуса “спэцыяльна запрошанага” маюць прапагандысцкі характар.

— Расея робіць гэта, заходзячы зь нейкіх сваіх зьнешнепалітычных меркаваньняў, а не з таго, што гэта насамрэч можа адбыцца, — мяркуе экспэрт.

На думку Андрэя Казакевіча, у палітыцы афіцыйнага Менску наўрад ці нешта зьмянілася пасьля таго, як краіну пазбавілі названага статуса.

— Такі статус можна вярнуць толькі пры ўмове выкананьня ўсіх прапановаў эўрапейскіх структураў, асабліва датычна выкананьня палітычных правоў грамадзян Беларусі, — падкрэсьлівае палітоляг. — Калі Беларусь будзе адпавядаць міжнародным крытэрыям і гэта будзе афіцыйна прызнана міжнароднай супольнасьцю, тады можна весьці гаворку пра вяртаньні афіцыйнаму Менску статуса “спэцыяльна запрошанага. Аднак пасьля пазбаўленьня гэтага статусу міжнародныя структуры не назіраюць у краіне аніякага прагрэсу ў пляне выкананьня высунутых прапановаў, таму сытуацыя застанецца ранейшай.

Поўную версію чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)