Экспэртная рада Саюзу мастакоў палічыла партрэт Лукашэнкі «ня вартым выставы»
Экспэртная рада ў складзе кіраўнікоў сэкцый Беларускага саюзу мастакоў забракавала трыптых Аляксея Панцюка-Жукоўскага «Мая Беларусь. На скрыжаваньні стагодзьдзяў», паведамляе Радыё Свабода.

Трыптых Аляксея Панцюка-Жукоўскага «Мая Беларусь. На скрыжаваньні стагодзьдзяў»
Падстава — недасканаласьць у перадачы псыхалягічнага стану дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, элемэнты плягіяту, адсутнасьць афіцыйна пацьверджанага дазволу на мастацкае адлюстраваньне вобразу.
Камісія з мастакоў, мастацтвазнаўцаў і чыноўнікаў Міністэрства культуры прымала працы, якія прэтэндуюць на месца ў экспазыцыі «Псыхалёгія вобразу», якая адкрыецца 7 чэрвеня ў менскім Палацы мастацтва.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное