Экспэрт пра пагрозы Лукашэнкі: «Для Літвы гандаль зь Беларусьсю складае толькі 2-3%»

Барташ Хмялеўскі з польскага парталу «Балтыйскі агляд» лічыць, што ідэю Аляксандра Лукашэнкі аб увядзеньні эканамічных контрасанкцыяў супраць Літвы, празь яе падтрымку беларускіх пратэстаў і апазыцыі, наўрад ці можна разглядаць як сур’ёзную, піша Радыё Свабода.

Такія санкцыі могуць нашкодзіць беларускаму боку больш, чым літоўскаму, лічыць экспэрт.

«Насуперак таму, што Аляксандр Лукашэнка заявіў у СМІ, Літва не атрымлівае 30% свайго ВУП ад транзыту беларускіх тавараў. Беларусь зьяўляецца 7-ым або 8-ым гандлёвым партнэрам Літвы, а гандаль з гэтай краінай складае ўсяго 2-3% ад усяго гандлю Літвы.

Любое перанакіраваньне беларускага транзыту ў іншыя парты можа паўплываць на сытуацыю зь літоўскай чыгункай і портам у Клайпедзе, якія атрымліваюць прыбытак ад супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Аднак гэта ня той маштаб, які можа прывесьці іх да фінансавага крызісу».​

Паводле польскага экспэрта, увядзеньне такіх санкцый можа больш нашкодзіць Беларусі. Ён сумняецца, што Менск перанясе ўвесь транзыт, напрыклад, у парты Латвіі.

«Беларускі экспарт, верагодна, прыйдзецца накіраваць у Расею. Гэта прывядзе да павелічэньня выдаткаў, але таксама зробіць Беларусь больш залежнай ад Расеі».

Літоўскае міністэрства эканомікі і інавацыяў лічыць, што такія санкцыі ўдарылі б найперш у беларускія кампаніі. Свае актывы ў літоўскім порце мае, напрыклад, «Беларуськалій».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:19)