Эксклюзіўны запіс выступлення Васіля Быкава: «Ад таго, што ў нас не распрацавана нацыянальная ідэя, усе нашыя няшчасці…»
Унікальныя архіўныя кадры 25-гадовай даўніны.
На відэазапісу, якi адшукала Радыё Свабода, выступленне Васіля Быкава ў 1995 годзе на адкрыцці выставы творчай суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў.
– Я думаю, што для нас, беларусаў, самае важнае застаецца ўсё-такі нацыянальная ідэя, якая, на наша няшчасце, не была распрацавана ў ранейшыя гады. Можна сказаць, што культура, і ў тым ліку выяўленчае мастацтва, не пакарысталіся ёй як мае быць. І ад таго, што яна ў нас у такім нераспрацаваным стане застаецца дагэтуль, усе нашыя няшчасці.
Гэта вынікае з вопыту не толькі нашай нацыі, не толькі нашай гісторыі, але і наогул з усёй гісторыі зямной, – гаворыць у сваёй прамове народны пісьменнік Беларусі.
Читайте еще
Избранное