Политика

Эйсмант: Калі ёсць патрэба, навіна трапіць да Лукашэнка неадкладна

Прэсавая сакратарка прэзiдэнта Наталля Эйсмант адказала Радыё Свабода, адкуль ён атрымлівае інфармацыю пра Расею i ня толькi. 

— Пры падрыхтоўцы інфармацыі для кіраўніка дзяржавы мы не карыстаемся жорсткім зацверджаным спісам крыніц. Галоўны прынцып — «важна». Безумоўна, улічваем і тое, што «цікава». І, вядома, глядзім на ахоп аўдыторыі — калі навіна «разышлася», яна павінна трапіць у дайджэст.

Тое ж самае і з тэлеграм-каналамі, але асаблівай увагі на іх не засяроджваем — вылучаем тэндэнцыі. Памылкова было б сказаць, што гэты наш матэрыял — адзіны зрэз інтэрнэт-прасторы для прэзідэнта. Зразумела — не.

Скажу так: калі ёсць патрэба, навіна трапіць да прэзідэнта неадкладна. Ну і канешне, самае цікавае з таго, што ёсць у інтэрнэце (гэта датычыцца Вашага пытання пра youtube-ролікі), Аляксандр Рыгоравіч праглядае. Інтэрнэт-карыстальнікаў цяпер шмат, і вядома, увагу прэзідэнта звяртаюць на тую ці іншую інфармацыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(26)