Эдыта Горняк

«Польскай Монiкай Левiнскi» ахрысцiла прэса спявачку з цыганскiмi каранямi Эдыту Горняк. Гэтае малаганаровае званне артыстка атрымала за раман з прэзiдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскiм, якi нiбыта здарыўся ў 2002 годзе. Многiя палякi дагэтуль гадаюць, што ж адбылося памiж Эдытай i лiдэрам краiны падчас чэмпiянату свету па футболе ў Карэi, куды яны абодва ездзiлi падтрымаць сваю каманду. Чамусьцi тады за пройгрыш палякаў больш за ўсё дасталася не футбалiстам, а менавiта Квасьнеўскаму i Горняк, якiх абвiнавацiлi ў любоўнай сувязi. Зразумела, нi адзiн з удзельнiкаў скандалу свайго дачынення да гэтага не пацвердзiў.

I ўсе ж у Польшчы Эдыта Горняк больш вядомая не сваiмi раманамi з мясцовай палiтычнай элiтай — хаця сярод яе кавалераў i налiчваецца нямала прадстаўнiкоў польскага бамонду, — а перш за ўсё талентам спявачкi. У 1993 годзе яна нават заняла трэцяе месца на «Еўрабачаннi».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)