Эбі Кленсі

Вядомая брытанская поп-зорка і мадэль пачынала сваю кар’еру салісткай у дзявочай групе «Genie Queen». Пасля яе распаду дзяўчына вырашыла падацца ў мадэльны бізнес і нават выйшла ў фінал брытанскага конкурсу “Лепшая топ-мадэль 2006 года”.

А яшчэ Эбі праславілася сваім бурным раманам з нападаючым зборнай Англіі і “Ліверпуля” Пітэра Крауча. Праўда, нядаўна пара рассталася. Прычынай сталі кампраметуючыя фотаздымкі прыгажуні ў прэсе. Горыч расставання некалькі суцешыла тое, што часопіс FHM назваў Эбі Кленсі ў ліку ста самых сэксуальных жанчын свету.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)