Дзясятка шалёных фактаў пра беларускія выбары-2020
Вачыма вядомага журналiста Алеся Пiлецкага. Пост збірае лайкі з хуткасцю ветру.
- Зянон Пазняк падтрымлівае кандыдата, які не гаворыць па-беларуску.
- БТ палохае электарат прарасійскай арыентацыяй праціўнікаў Лукашэнкі.
- Па ўсёй краіне стаяць вялізныя чэргі ля пікетаў Святланы Ціханоўскай, якая не дала ніводнага інтэрв’ю і ўвогуле лічаныя разы паказвалася на публіцы.
- Адзіным беларускамоўным патэнцыйным кандыдатам зьяўляецца чалавек, якога клічуць Аляксандр Рыгоравіч.
- КДБ пра ўсё ведала загадзя, але на асфальце валяецца ўсё адно міліцыя.
- За першы тыдзень збору подпісаў за вылучэнне дзейнага кіраўніка краіны выказаўся мільён чалавек, але ніхто не ведае ніводнага з іх.
- Першым ад удзелу ў выбарах адмовіўся кандыдат, які заўсёды ва ўсім удзельнічае.
- На масавых пікетах жадаючых падпісацца за вылучэнне альтэрнатыўнага Лукашэнку кандыдата амаль немагчыма адрозніць ад людзей у цывільным.
- Нікога ў прынцыпе не цікавіць, прызнае гэтыя выбары Захад, альбо не.
- Статкевіча пасадзілі яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное