Политика
Ірына Віданава, Радыё Свабода

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае вызваліць Казуліна

Вашынгтон Дзярждэпартамэнт ЗША выдаў тэрміновую заяву з нагоды асуджэньня Аляксандра Казуліна на пяць паловай гадоў турэмнага зьняволеньня.

У заяве, падпісанай прадстаўніком Дзярждэпартамэнту Шынам Макормакам, асуджаецца рашэньне суду. Судовы працэс называецца цалкам палітычна матываваным і распрацаваным з мэтай пакараць Казуліна за яго палітычныя погляды. Урад ЗША працягне рабіць крокі па ўвядзеньні адпаведных санкцыяў супраць тых, хто адказвае за парушэньне грамадзянскіх правоў.

У заяве сказана: “Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць Казуліна і ўсіх тых, хто пазбаўлены волі паводле палітычна матываваных абвінавачваньняў, у тым ліку чатырох грамадзкіх актывістаў, зьвязаных зь непартыйнай групай па назіраньні за выбарамі “Партнэрства”.

У ЗША ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі і асабліва за лёсам палітычных зьняволеных. Раней быў забаронены ўезд на тэрыторыю ЗША некаторым чыноўнікам, а таксама ўведзены пунктавыя эканамічныя санкцыі. У мінулым месяцы Вашынгтон наведала Ірына Казуліна, якая ў тым ліку сустракалася з памочнікам Дзяржаскратара Дэвідам Крэмэрам, які запэўніў спадарыню Казуліну, што ўрад ЗША будзе працягваць аказваць ціск на беларускія ўлады і патрабаваць вызваленьня былога кандыдата ў прэзыдэнты і іншых палітычных зьняволеных.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)