Дзярждэпартамэнт ЗША назваў дзеяньні ўладаў Беларусі «драконаўскімі»
Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі ў часе брыфінгу ў Вашынгтоне сказаў сёньня журналістам, што «ЗША па-ранейшаму сур’ёзна заклапочаныя тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ўраду Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі».
"Гэтымі няспыннымі затрыманьнямі, судамі, жорсткімі прысудамі ўрад стварае новых палітвязьняў", – адзначыў Кроўлі.
"Мы заклікаем да безумоўнага вызваленьня затрыманых у часе рэпрэсіяў без судоў і да стварэньня прасторы для свабоднага выказваньня палітычных поглядаў, разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і да стварэньня магчымасьцяў для грамадзянаў пашыраць іх кантакты ва ўмовах адкрытага грамадзтва. Напрыклад, былі дзевяць кандыдатаў у прэзыдэнты. Двое зь іх за кратамі, сямёра былі асуджаныя гэтымі драконаўскімі дзеяньнямі ўраду Беларусі. Гэта папросту непрымальна", – заявіў прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное