Скандалы
Таццяна Шапуцька, «Новы час»

«Дзяржава ставіцца да нас, як да жывёлаў»

Супрацоўнікі Мінгандлю прыйшлі з пазапланавай праверкай ў міні-кавярню — адразу пасля іх візіту «хуткая» забрала ўладальніцу кавярні Таццяну Аляхновіч у шпіталь з высокім ціскам. Зараз прадпрымальніца злегла з нервовым зрывам.

Невялікая кавярня на чатыры столікі месціцца ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў, дзе прадаюцца разнастайныя аўтамабільныя тавары. Ужо некалькі дзён як пакупнікі, так і прадаўцы застаюцца без адзінага месца, дзе можна было падмацавацца ды выпіць кубак кавы. Кавярня працуе год, і за гэты час перажыла дзве праверкі — калі на працу санстанцыі Таццяна Аляхновіч не наракае, ад праверкі Міністэрства гандлю жанчына дагэтуль у шоку.

— Мне тэлефануе прадавец, кажа — маўляў, прыйшла праверка з Мінгандлю. Я пытаюся — табе прадпісанне, пасведчанні паказалі? Апынулася, нічога не паказалі. Кажу, нічога табе не дазваляю падпісваць, выязджаю, хутка буду. Папрасіла трубку перадаць ревізорам, яны адмовіліся браць — маўляў, няхай прыязджае, на месцы ўсё вырашым. Адначасова з гэтым жанчына (адна з рэвізораў — аўт.) ужо пачынае лазіць па лядоўнях... Яшчэ прадпісанне не падпісалі, кнігу ўліку не завялі, пасведчанняў не паказалі. Па сутнасці можна было проста зачыніцца і выклікаць міліцыю — хто гэтыя людзі?

Што адбылося далей, чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)