Скандалы

Дзяржаўнае прапагандысцкае выданне выйшла са свастыкай на першай паласе

Свастыка размешчаная на першай паласе «Мінскай праўды».

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

БАЖ схавала на скрыншоце першай паласы сімвалы, распаўсюд якіх у Беларусі забаронены. На арыгінальнай першай старонцы выдання яны не схаваныя.

Акрамя свастыкі, за распаўсюд якой у Беларусі прадугледжана сур’ёзная адказнасць, на першай старонцы размешчаны фотамантаж. У арыгінале на фота няма ніякіх чырвоных палос.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(54)