Общество

Дзякуй на хлеб не намажаш

Калі падумаць, менскія крамы – невялічкія школкі жыцця, дзе можна не толькі развіць самастойнасць у прыняцці рашэнняў і знаходжанні шляхоў дасягнення мэтаў, а таксама на ўласным досведзе распрацаваць інавацыйныя метады канфлікталогіі. Але пасля некаторых даследаванняў атрымліваецца, што не ўсё так апакаліптычна няветліва.

Эксперымент

Мы прайшліся па крамах гораду ў пошуках усмешак, ветлівасці і жадання дапамагчы. Аказалася, так званая “руднэс” усё ж такі не зусім канстанта ў нашых крамах. Хутчэй, гэта схаваная крыўда на сваю працу і незадаволенасць заробкам. Вось і атрымліваецца, што абслугоўваюць нас людзі-робаты. А ініцыятыўнымі ў гэтай сітуацыі мусяць быць самі пакупнікі. Глядзі вынікі тытанічнай працы - паходу ў паўсотні крамаў.

Прадуктовыя крамы

Самыя неймаверныя неймавернасці можна спаткаць у прадуктовых крамах. Менавіта ў такіх месцах вам аднолькава добра падкажуць, выкажуць незадавальненне, абшукаюць, калі ваш твар будзе вельмі падазроным, а сумка крыху большая, чым трэба, а можа, і скажуць “дзякуй” напрыканцы. Гэта ўжо як пашчасціць.

Абслугоўванне самае рознае і ў большасці выпадкаў залежыць непасрэдна ад чалавека.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)